Беларусы ствараюць базу аўдыё на беларускай мове — яе можна будзе выкарыстоўваць для аўдыякніг і дадаткаў

23 апреля 2026 в 1776938400
Ангелина Липень / «Зеркало»

Беларусы запускаюць праект Sonora - гэта ініцыятыва па стварэнні якаснага аўдыядатасэта для беларускай мовы, які стане асновай для развіцця тэхналогій сінтэзу маўлення. Гэта дапаможа ствараць аўдыякнігі, рабіць агучку для дадаткаў і не толькі. Расказваем.

Выява носіць ілюстрацыйны характар. Ілюстрацыя: Sonora

Падтрымаць праект можна па спасылцы.

Сёння беларуская мова амаль не прадстаўлена ў свеце галасавых і AI-тэхналогій, адзначаюць стваральнікі праекта. А без якасных дадзеных яе развіццё ў гэтым кірунку застаецца абмежаваным.

Вырашыць гэтую праблему і збіраецца Sonora - ініцыятыва па стварэнні якаснага аўдыядатасэта для беларускай мовы. Датасэт - гэта набор студыйных аўдыязапісаў, на якіх будуць навучацца мадэлі сінтэзу маўлення. Менавіта ён вызначае, як будзе гучаць мова: ці будзе яна натуральнай і жывой, або механічнай і «робатнай».

Плануецца, што такая база стане асновай для развіцця тэхналогій сінтэзу маўлення. Гэта дазволіць з'явіцца натуральнаму гучанню беларускай мовы ў сучасных тэхналогіях: дадатках, аўдыякнігах, адукацыі і AI-прадуктах.

Каманда плануе падрыхтаваць тэксты разам з лінгвістамі, якія потым агучаць прафесійныя дыктары. Потым дадзеныя апрацуюць і падрыхтуюць для далейшага выкарыстання.

На такі праект трэба 13 тысяч еўра, разлічваюць у камандзе. Каб сабраць гэтую суму, яны адкрылі збор - падтрымаць яго можна па спасылцы.

Чытайце таксама

«Я русскоязычная, но…» В Гомеле споры из-за остановки общественного транспорта - вот что возмутило людей
«Не советское что-то». Беларус рассказал, как в эмиграции вернулся в свою сферу - и сейчас работает в знаковом для Польши месте

Новости по теме:

Этого классика беларусской литературы расстреляли в 45 лет, но он успел сделать столько, сколько удалось немногим. Вот о ком речь

Apple TV выпустил сериал про OnlyFans с Мишель Пфайффер и Эль Фаннинг. Посмотрели первые серии — получилось очень неожиданно

В Минске ставят спектакль по скандальному советскому роману, сломавшему сотни жизней. В СССР его изучали в школе, но потом забыли

Полная версия