ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ АД ЛЮСТЭРКА!
Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. БНФ предупреждал, но его не послушали — и сделали подарок Лукашенко. Что было не так с первой Конституцией Беларуси
  2. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўпаў дрон і параніў жанчыну. «Люстэрка» даведалася, дзе менавіта адбылося надзвычайнае здарэнне
  3. Лукашэнка збіраецца абмеркаваць падчас перамоваў з прадстаўніком ЗША вызваленне палітвязняў і аднаўленне працы амбасады
  4. Один из операторов придумал, как обойти ограничения по безлимитному мобильному интернету. Клиенты, скорее всего, оценят находчивость
  5. Суд у Гаазе зоймецца Лукашэнкам. Разбіраемся з юрысткай, чым яму гэта пагражае
  6. На авторынке меняется ситуация — это может сыграть на руку покупателям
  7. «Атручванне ўсіх без разбору, і дзяцей, і дарослых». Хімік пракаментаваў ідэю Лукашэнкі ўгнойваць палі соллю
  8. Сям'я Вані Сцяцэнкі з Гродна, грошы на лячэнне якога збіралі са скандалам, «кінула ўсё і зляцела» з Дубая ў Беларусь
  9. Из Минска вылетел самолет нестандартного авиарейса, а завтра будет еще один. Что необычного в этих полетах?
  10. В Беларуси почти 30 тысяч новорожденных проверили на первичный иммунодефицит. Врачи выявили два редких заболевания
  11. Валютному рынку прогнозировали перемены. Возможно, они начались — в обменниках наблюдаются изменения по доллару
  12. Анна Канопацкая меняет фамилию
  13. Синоптики сделали предупреждение из-за погоды в воскресенье
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.